Чэрнінскі палац
Славутасць | |
Чэрнінскі палац | |
---|---|
50°05′20″ пн. ш. 14°23′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Francesco Caratti[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чэрнінскі палац (англ.: Сerninsky palace) — выдатны ўзор палаца ранняга барока Прагі. Знаходзіцца ў Градчанах.
Праект Берніні
[правіць | правіць зыходнік]Нечаканасцю з'яўляецца тое, што да палаца ў Празе мае дачыненне Крысціна, каралева Швецыі. Падчас знаходжання ў Рыме яна кантактавала з архітэктарам Ларэнца Берніні і выказала жаданне мець палац па яго праекце. Берніні зрабіў эскіз. Але палац так ніколі ў Рыме і не пабудавалі.
Эскіз Берніні не знік. Калі пасол імператара аўстрыйскага ў Празе надумаў пабудаваць сабе палац, выкарысталі эскіз Берніні. Заказчыкам быў Гумпрэхт Ян Чэрнін з Худэніц. Сучасная назва палаца пайшла ад прозвішча Чэрнін.
Будаўніцтва і архітэктары
[правіць | правіць зыходнік]Ларэнца Берніні ў Празе не быў. Будаваць палац даручылі таленавітаму італьянцу Франчэска Караці, які быў зоркай вышэйшага ўзроўня сярод архітэктараў Прагі таго часу. На жаль, дабудаваць палац яму не атрымалася.
З 1683 года будаўніцтвам займаліся архітэктары Даменіка Росі і Джавані Аліпрандзі. Дабудаваў палац толькі архітэктар Францішак Канька ў 1720 годзе. Даўжыня параднага фасада палаца дасягала 150 метраў і перавышае даўжыню сабора Святога Віта.
18 стагоддзе было неспрыяльным для палаца — яго прыстасавалі пад шпіталь і бальніцу. Пасля артылерыйскага абстрэлу прускім войскам і знаходжання ў Празе акупацыйнай арміі французаў — палац быў пашкоджаны. Рамонт даручылі архітэктару Ансельма Лурага, які пабудаваў у палацавым садзе і аранжарэю. У 1851 годзе аўстрыйцы зрабілі ў палацы казарму.
Толькі ў 20 ст. на палац паглядзелі як на скарб. Архітэктар Павел Янак адрамантаваў будынак і зрабіў неабходную дабудову для размяшчэння ў памяшканнях Міністэрства замежных спраў.
Скарбы мастацтва ў палацы
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на разбурэнні, у палацы захаваліся роспісы на 1-м паверсе, роспіс «Пагібель тытанаў» мастака Вацлава Райнера на параднай лесвіцы, плафоны на столях 2-га паверху.
Палац мае чатыры шэрага вокнаў. Працяглы, хоць і некалькі манатонны фасад удала ўпрыгожаны рустам 1-га паверху і велічнымі паўкалонамі. Цэнтральны ўваход вылучыў М. Канька, зрабіўшы эфектны балкон. Будынак таксама не меў рызалітаў і быў пабудаваны адзіным блокам, які звернуты да славутай пражскай Ларэты.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jaroslava Staňková, Jiří Štursa, Svatopluk Voděra: Pražská architektura, významné stavby jedenácti století, Praha, 1991, ISBN 80-900209-6-8
- KOŠNÁŘ, Julius. Staropražské pověsti a legendy. Praha : Vincentinum, 1933. - kapitola O Černínském paláci, s. 166-168.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- virtual show
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэрнінскі палац